Беспрацоўны вясковец замовіў выкраданне дзвюх кароў на ферме за некалькі пляшак гарэлкі і 190 рублёў. Жывёл прадалі ў Расіі, паведамляе vitbichi.by.
Адміністрацыя сельгаспрадпрыемства «Межава-Агра» ў Аршанскім раёне паведаміла пра знікненне дзвюх маладых кароў раніцай 14 чэрвеня. Высветлілася, што ўначы з пашы жывёл адвялі супрацоўнікі фермы — дзядзька і пляменнік, якіх для выкрадання наняў беспрацоўны мясцовы жыхар. За кароў ён заплаціў гатоўкай і гарэлкай, а жывёл прадаў невядомым на тэрыторыі Расіі. Шкода ад злачынства ацэньваецца больш чым у 3 тысячы рублёў.
Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж).





