Наш спектакль — не проста пастаноўка, а яшчэ і гульня. Дзеці не толькі даведаюцца пра дзівосы і ператварэнні, якія могуць адбыцца ў школе, але і самі паўдзельнічаюць у іх. Задумаюцца пра тое, што можа атрымацца, калі не слухаць настаўніка. Што рабіць у той ці іншай сітуацыі, а галоўнае — навошта?
А яшчэ маленькіх наведнікаў чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы ды прыемныя сюрпрызы.
І гэта не ўсё! Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя размалёўкі «Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках». Гэта яркая маляванка з сучаснымі вясёлымі карцінкамі, якая на даступнай дзецям мове тлумачыць сур'ёзныя рэчы. Лёгкі сюжэт, блізкія дзецям вобразы, цікавыя малюнкі з дробнымі дэталямі ператвораць знаёмства з такой важнай тэмай, як правы чалавека, у цікавую гульню.
Кожны маленькі наведнік атрымае асобнік размалёўкі бясплатна.
Дзе: Камп’ютарная акадэмія «ШАГ» (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, трэці паверх, канферэнц-зала)
Калі: 18 чэрвеня, 18:30
Уваход вольны!
Падзея ў Facebook
Спектакль і прэзентацыя адбудуцца ў межах праекта «Маё права».
Падпісацца на канал «Будзьмы» ў тэлеграме





