У аўторак 25 чэрвеня ў Палацы культуры ветэранаў (Янкі Купалы, 21) запланавана імпрэза «Душэўныя вечары з Юрыем Радзьковым». Праходзяць яны ў жанры меладэкламацыі — гэта мастацкая дэкламацыя вершаў і прозы ў музычным суправаджэнні.

Фішкай выступу Радзькова 25 чэрвеня з’яўляецца тое, што сярод паэтаў, якіх ён збіраецца чытаць, пазначаны Іосіф Сталін. У адным спісе з Пушкіным, Шэкспірам і Ясеніным.

У Палацы культуры ветэранаў нам пацвердзілі, што канцэрт на 25 чэрвеня запланаваны і стаіць у графіку. Сам Радзькоў кажа, што ён перанесены на кастрычнік, а ён займаецца падрыхтоўкай фільма «Душэўныя вечары».

Вершы Сталіна чыталіся і на папярэднім канцэрце «Душэўных вечароў», які прайшоў 22 мая ў Доме Масквы ў Мінску. «Канцэрт прайшоў з поспехам», — сказаў нам Радзькоў.

Сам Юрый Радзькоў цікавы персанаж. У 2015 годзе ён спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты. На той момант ён з’яўляўся кіраўніком кампаніі «Цар-мёд» і ладзіў у Мінску мядовыя кірмашы.

Юрый Радзькоў нарадзіўся 12 красавіка 1976. Вырас у дзіцячым доме. Быў памочнікам дэпутата-славянафіла Сяргея Касцяна, працаваў у БПСМ і БРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?