Адбылося лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, у якім згуляюць тры прадстаўнікі Беларусі.
Салігорскі «Шахцёр» пазмагаецца з мальтыйскім «Хіберніянсам», мінскае «Дынама» згуляе з латвійскім клубам «Ліепая», а сапернік «Віцебска» — КуПС з Фінляндыі.
Усе тры беларускія каманды першыя матчы правядуць на сваім полі 11 ліпеня. Паядынкі ў адказ адбудуцца 18 ліпеня.
0
0
0
0
0
0