Народны пісьменнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года, а памёр 22 чэрвеня 2003 года.

З нагоды народзінаў чакаецца некалькі святочных мерапрыемстваў. А 12-й гадзіне на Усходніх могілках Саюз беларускіх пісьменнікаў будзе ўскладаць кветкі на магілу пісьменніка.

Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія

А Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Быкаўскія дні» ў Ждановічы на дачу-музей Васіля Быкава (вул. 6-я Дачная, д. 62) з12-й да 18-й.

Урачыстае адкрыццё «Быкаўскіх дзён» адбудзецца а 14-й гадзіне. Падчас мерапрыемства будуць ладзіцца ганаровая высадка валошак і ўрачысты запуск «Пошты Васіля Быкава» — кожны наведнік зможа даслаць ліст са словамі пісьменніка ў любы куток Беларусі.

У Бычках, роднай вёсцы пісьменніка, пройдзе канцэртная праграма з тэатральнай пастаноўкай аповесці «Знак бяды», а таксама экскурсіі па музеі-сядзібе, а 22 чэрвеня ў Бычках а 12-й гадзіне на сядзібе, у якой калісьці месцілася школа, дзе вучыўся малы Васіль Быкаў, пачнецца мемарыяльная імпрэза ў гонар пісьменніка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0