На пачатку таргоў у Мінску 19 чэрвеня еўра патаннеў на палову капейкі (-0,0051) да 2,3094 беларускага рубля.
Гэта чарговы гадавы мінімум.
2 студзеня ў еўрапейскай валюты быў гадавы максімум — 2,4865. За амаль паўгода рубель умацаваўся да еўра амаль да 18 капеек.
Даляр сёння зніжаецца на 0,0006 да 2,0626.
Расійскі рубель умацоўваецца на 0,0139 да 3,2230 за 100 адзінак.