Няшчасны выпадак адбыўся 16 чэрвеня, піша БелТА.

25-гадовы жыхар Олтуша каля 22.00 разам з жонкай пайшоў купацца ў возеры. Мужчына вучыў жонку плаваць.

У нейкі момант яна звярнула ўвагу, што яе ніхто не падтрымлівае. Жанчына стала шукаць мужа, але не знайшла. Раніцай наступнага дня пошукава-выратавальная група абласнога Асвода выявіла яго цела ў вадаёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0