Фота з Вікіпедыі
Прадстаўнікі Аб'яднанай следчай групы (JIT), якія займаюцца расследаваннем прычын гібелі малайзійскага Boeing 777 у небе над Данбасам у 2014 годзе, афіцыйна назвалі імёны чатырох падазраваных па справе аб гібелі MH17.
Гэта — былы міністр абароны г.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Гіркін (Стралкоў), Леанід Харчанка, Алег Пулатаў і Сяргей Дубінскі.
Ужо ёсць чатыры ордэры на іх арышт. Усе яны будуць абвешчаныя ў нацыянальны і міжнародны вышук. Двое з падазраваных у цяперашні час знаходзяцца ў Расіі.





