15-гадовы галкіпер СДЮШАР «Юнацтва-Мінск» і юнацкай зборнай Беларусі Мікалай Шастакоў загінуў у аўтакатастрофе.

Як паведамляе федэрацыя хакея з спасылкай на smolnews.ru, трагедыя адбылася сёння раніцай на трасе М1 у Вяземскім раёне Расіі.

Аўтамашына, у якой Мікалай ехаў з бацькамі, на высокай хуткасці урэзалася ў грузавы аўтамабіль.

У выніку аварыі малады хакеіст і яго мама памерлі на месцы, а бацька, які кіраваў аўтамашынай, дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы Вязьмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?