Робат-факеланосец прыняў эстафету «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў у Парку высокіх тэхналогій, перадае БелТА.

Захавальнікі агню перадалі агонь з лампады паходні робата. Далей эстафету прынялі дырэктар групы кампаній «Сінезіс» — рэзідэнта ПВТ Аляксандр Шатроў, міс свету — 2017 на інваліднай калясцы, мадэль Аляксандра Чычыкава, старшыня Беларускай федэрацыі кіберспорту Дзяніс Богуш, дырэктар кампаній «Сінезіс спорт» Дзмітрый Швядко і кіраўнік дэпартамента распрацоўкі праграмнага забеспячэння кампаніі ЕРАМ Яўген Аўчыннікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0