Першы палёт B-52 з гіпергукавой ракетай трапіў на ВІДЭА
Першы палёт стратэгічнага бамбардзіроўшчыка B-52 Stratofortress Ваенна-паветраных сіл (ВПС) ЗША з гіпергукавой аэрабалістычнай ракетай AGM-183A трапіў на відэа. Адпаведны ролік у Twitter апублікавала авіябаза Эдвардс (Каліфорнія).
Там жа вайскоўцы выклалі здымкі з AGM-183A, якая пераносіцца B-52 Stratofortress. З іх вынікае, што ў тэстах браў удзел бамбардзіроўшчык з серыйным нумарам 60-0036 і неафіцыйным імем Tagboard Flyer, а пад адным крылом самалёта могуць змяшчацца па дзве гіпергукавыя ракеты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ