Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што экс-прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі, які памёр у зале суда ў Каіры, забілі, піша Hurriyet Daily News.
«Мухамед Мурсі на працягу 20 хвілін ляжаў у зале суда, і ніхто не аказаў яму дапамогі. Мурсі быў забіты, ён памёр не ад натуральных прычын», — заявіў Эрдаган.
Нагадаем, экс-прэзідэнту Егіпта Мухамеду Мурсі стала дрэнна падчас судовага паседжання 17 чэрвеня ў Каіры, праз кароткі час лекары канстатавалі яго смерць.
Па папярэдніх даных, ён памёр ад сардэчнага прыступу.
Мурсі і Эрдаган былі ідэалагічна блізкія, абодва належалі да ісламска-дэмакратычнага палітычнага кірунку.





