Былы прэзідэнт Украіны і афіцыйны прадстаўнік краіны ў трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Леанід Кучма заявіў, што Кіеў не зніме эканамічную блакаду з так званых «ДНР» і «ЛНР» да вяртання размешчаных там актываў ва ўкраінскае прававое поле. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла прэс-сакратарка Кучмы Дарка Аліфер.

«Толькі пасля вяртання ўкраінскіх актываў ва ўкраінскае прававое поле можа ісці гаворка пра перагляд рашэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны па ўкараненні гандлёвых абмежаванняў у дачыненні да псеўдарэспублік», — працытавала словы экс-прэзідэнта Аліфер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?