Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі змяніў назву Адміністрацыі прэзідэнта (АП) на «Офіс прэзідэнта». Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Удакладняецца, што супрацоўнікаў структуры чакаюць маштабныя скарачэнні. Указ прэзідэнта пра змены ў структуры АП уступае ў сілу з моманту падпісання.

Ва ўказе гаворыцца, што задачамі офіса прэзідэнта будзе экспертна-аналітычнае, прававое і інфармацыйнае кансультаванне, якое будзе дапамагаць прэзідэнту ў выкананні яго абавязкаў.

Раней кіраўнік АП Андрэй Богдан заявіў, што Зяленскі не адмовіўся ад ідэі пераезду структуры ў новы офіс. «Мы плануем стварыць з адміністрацыі прэзідэнта арганізацыю, дзе будуць знаходзіцца навукоўцы, даследчыкі, таленавітыя людзі, рэфарматары. Мы трымаем кірунак на офіс еўрапейскага тыпу», - заявіў Богдан.

Ён распавёў, што новы офіс плануюць зрабіць у фармаце «оўпенспейса» са шклянымі сценамі. У якасці аднаго з варыянтаў лёсу цяперашняга будынка арганізацыі Богдан назваў ператварэнне яго ў музей ўкраінскай дзяржаўнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?