Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ацаніў дзейнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Ён адзначыў, што Зяленскі — таленавіты чалавек. Таксама Пуцін прыгадаў выступы Зяленскага ў Маскве на КВЗ у 2000-х гадах. Паводле яго слоў, тады было смешна.

«А цяпер не смешна. Гэта не камедыя, гэта трагедыя», — сказаў Пуцін.

У прыватнасці, Пуцін незадаволены тым, што Зяленскі адмовіўся весці дыялог з прадстаўнікамі так званых «ДНР» і «ЛНР».

«А як тады вырашаць гэтую праблему. Як вырашаць, калі няма прамога дыялогу», — сказаў ён.

Пуцін адзначыў, што не бачыць ніякіх спробаў ад Зяленскага аднавіць гаспадарчыя сувязі з «ДНР» і «ЛНР», хоць на гэта патрэбна менавіта «воля з боку ўкраінскага кіраўніцтва».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?