Гэтым летам у Беларусі замежных гасцей будуць сустракаць валошкавым марозівам. У Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас прылёту міжнародных рэйсаў турысты змогуць пачаставацца самым беларускім пламбірам. Усяго для гасцей падрыхтавана больш за 10 000 порцый дэсерту. Пачаставацца незвычайным марозівам пасля сыходжання з трапа самалёта замежнікі змогуць з 20 па 22 чэрвеня.

Турысты, якія прыязджаюць у Грузію, дзівяцца гасціннай сустрэчы, некаторыя распавядаюць, што ім падарылі бутэльку віна проста на мяжы. Гэтым летам Беларусь таксама запомніцца гасцям як краіна, якую літаральна можна пакаштаваць на смак: замежнікаў у аэрапорце Мінск-2 будуць частаваць новым марозівам з пялёсткамі валошкі і насеннем лёну. Нацыянальны дэсерт з «кветак Радзімы» вырабіла самая старая ў Беларусі фабрыка марожанага «Белы полюс». Яна ж, сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі, арганізавала гасцінную акцыю ў аэрапорце.

«Калі ў Беларусь прыязджаюць турысты, ім перш за ўсё раяць пакаштаваць дранікі. Мы любім класіку, але таксама хочам разнастаіць меню замежнікаў. Васількова марозіва — свайго роду «нацыянальны дэсерт», які можна знайсці толькі ў Беларусі. Гэтую акцыю мы арганізавалі, каб госці нашай краіны пачыналі знаёмства з горадам з чагосьці прыемнага і каларытнага. Думаем, што пламбір з васількоў выдатна справіцца са сваёй місіяй і пазнаёміць гасцей з сапраўднай ветлай і душэўнай Беларуссю», — каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч.

Максім Журовіч, намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса».

Максім Журовіч, намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса».

На працягу трох дзён турыстаў будуць сустракаць валошкавым марозівам. Пасля прылёту міжнародных рэйсаў у аэрапорце Мінск-2 будзе з'яўляцца «капітан» у гарнітуры валошкавага колеру — менавіта ён будзе частаваць іншаземцаў. Усяго для турыстаў падрыхтавалі каля тоны каларытнага беларускага дэсерту.

«У 2018-м колькасць замежнікаў, якія наведалі Беларусь, павялічылася, у параўнанні з папярэднім годам, практычна на паўмільёна: да нас у госці прыехала 4,7 мільёна чалавек. У гэтым годзе мы чакаем яшчэ больш турыстаў: наперадзе Еўрапейскія гульні, сваю справу таксама робіць і трыццацідзённы бязвіз, — распавядае прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч. — Нам бы вельмі хацелася, каб па прыездзе ў нашу краіну кожны госць адразу ж адчуваў беларускую гасціннасць. Думаем, што марозіва з васількоў якраз стане першым прыемным уражаннем для турыстаў і задасць тон іх падарожжа ў Беларусь».

Акрамя пачастунку ў аэрапорце, «Белы полюс» і Міністэрства спорту і турызму таксама падрыхтавалі марозіва для наведвальнікаў экскурсій па Мінску. Кожны дзень з 20 па 30 чэрвеня а 12:00 ад плошчы Якуба Коласа ў Мінску будзе адпраўляцца двухпавярховы аўтобус Open Minsk з незвычайнай праграмай.

Рускамоўных турыстаў навучаць беларускім фразам, дапамогуць падпісаць і адправіць паштоўкі сябрам у розныя куткі свету. «Прывітанне з самага чыстага горада! Дранікі вельмі смачныя. Шлю табе буську!» — замежнікі выберуць, якія фразы найлепшым чынам апісваюць іх уражанні, і пачастуюцца пламбірам з васількоў.

Аўтар фота: Лізавета Гаравая 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?