На тэрыторыі Беларусі па ўсіх участках магістральнага нафтаправода «Дружба» вядзецца ўзмоцнены кантроль якасці нафты, якая паступае з Расіі і накіроўваецца як на беларускія НПЗ, так і ў напрамку Польшчы і Украіны, паведамляе «Белнафтахім».

«На працягу апошніх дзён ні адзін з аналізаў шматлікіх проб транзітнай нафты на нашай тэрыторыі не зафіксаваў перавышэння колькасці арганічных хларыдаў у нафце, — адзначылі ў канцэрне. — Разам з тым беларускі бок у адкрытым рэжыме працуе з расійскім і польскім бакамі па высвятленні прычын кропкавай рэгістрацыі забруджвання нафты польскім аператарам PERN».

Транспарціроўка нафты ў бок Польшчы працягваецца.

Нагадаем, раней на ўчастку трубаправода «Дружба», які ідзе з Беларусі ў Польшчу, было зафіксавана новае забруджванне нафты хлорарганікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?