Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў канстытуцыйным указ прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначэнні датэрміновых парламенцкіх выбараў, піша Українська праўда.
Па словах аднаго з суразмоўцаў выдання, «за» прагаласавалі 11 суддзяў. Такім чынам, выбары ва ўкраінскі парламент адбудуцца 21 ліпеня.
Нагадаем, 21 мая прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра роспуск Вярхоўнай Рады Украіны і прызначэнне пазачарговых выбараў.
У той жа дзень група дэпутатаў унесла ў Канстытуцыйны суд прадстаўленне аб канстытуцыйнасці ўказа аб пазачарговых выбарах у Раду.