Як стала вядома Еўрарадыё, вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў знаходзіцца ў рэанімацыі. У бальніцу ён патрапіў 18 чэрвеня з трыма нажавамі раненнямі ў жывот.

Навумаву зрабілі некалькі аперацый, пагроза жыццю мінула.

Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурта як Паскуда, адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991-м годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча, Юрый стаў адзіным фронтмэнам гуртоў Neuro Dubel і «Велосипедистов».

23 чэрвеня Neuro Dubel мае выступіць на фестывалі «Купальскае кола». Верагодна, канцэрт гурта не адбудзецца.

Чытайце таксама: СК: Музыка «Нейра Дзюбеля» патлумачыў, што ударыў сам сябе нажом пасля працяглай п’янкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?