54% украінцаў падтрымліваюць першыя дзеянні Уладзіміра Зяленскага на пасадзе прэзідэнта Украіны. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Украінскім інстытутам сацыяльных даследаванняў імя Яроменкі і Цэнтрам «Сацыяльны маніторынг» 7-10 чэрвеня, піша «Українська правда».

Толькі 8% заявілі, што не падтрымліваюць і хутчэй не падтрымліваюць першыя крокі новаабранага кіраўніка Украіны.

Пры гэтым 35% апытаных лічаць, што пакуль што рана даваць ацэнкі, а 4% не змаглі вызначыцца са сваім стаўленнем да дзеянняў Зяленскага.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0