Беларусь прапануе Босніі і Герцагавіне заключыць пагадненне аб бязвізавых паездках па нацыянальных пашпартах. Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы прэм'ер-міністра Сяргея Румаса са старшынёй прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам, перадае БелТА.

«Нам неабходна працягваць працу па фарміраванні двухбаковай дагаворнай базы. Сярод прыярытэтаў мы бачым пагадненне аб бязвізавых паездках па нацыянальных пашпартах. Па дыпламатычных і службовых такое права ўжо дзейнічае», — сказаў Сяргей Румас.

Акрамя таго, Беларусь гатова разгледзець заключэнне пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, а таксама развіваць супрацоўніцтва ў сферы навукі, адукацыі, культуры, сацыяльнага забеспячэння і турызму і фіксаваць гэта ў адпаведных дакументах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна