Беларусь падтрымлівае кіраўніцтва Малдовы на шляху захавання народнага адзінства. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае БелТА.

«Дзякуй вам за гэты візіт. Пасля ўсіх бурных падзей хачу павіншаваць вас і ўвесь малдаўскі народ, эліту малдаўскага народа з тым, што вы дастойна выйшлі з няпростага, складанага становішча, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы, напэўна, знаходзячыся непасрэдна ў эпіцэнтры гэтых падзей, не зусім востра, як мы, гэта ўспрымаеце. Мы вельмі перажывалі і заўзелі за вас».

«Я думаў пра Малдову: вы малайцы, што захавалі гэтае адзінства. Гэта цяпер не зразумела. Гэта не зразумела, калі знаходзішся ў гэтым катле, можа быць, не ўсё ўсвядоміш, але звонку гэта вастрэй адчуваецца. З цягам часу, калі гэта стане здабыткам гісторыі, гэта будзе вывучана, усвядомлена. Пакаленні, якія прыйдуць на змену нашаму, гэта ацэняць — што вы збераглі тое адзінства, якое цяпер ёсць у Малдове», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0