У Фінляндыі евангелічна-лютэранская царква вырашыла ўзяць удзел у ЛГБТ-маршы — Helsinki Pride, паведамляе фінская тэлерадыёкампанія Yle.

Фота: Yle.

Фота: Yle.

Рашэнне царквы пракаментавала былая міністр унутраных спраў Фінляндыі і экс-кіраўніца Хрысціянскіх дэмакратаў Пяйві Расянен, выказаўшы сваю занепакоенасць.

«Ідэалагічнай мэтай мерапрыемства Pride з'яўляецца гордасць за адносіны, якія ў Бібліі паслядоўна характарызуюцца як грахоўныя і супярэчаць волі Бога», — заявіла Расянен.

Пасля апублікавання яе крытыкі ад царквы на працягу аднаго дня адракліся 350 чалавек.

На ліст Расянен адказаў арцыбіскуп евангелічна-лютэранскай царквы Тапіо Луома.

«Гаворка не ідзе пра выказванне пазіцыі па законе аб шлюбе, а пра тое, што паведамленне царквы накіравана на ўсіх. Сход біскупаў у сваім дакладзе аб шлюбе адзначае, што царква належыць усім, і аднаполыя пары заўсёды жаданыя госці ў царкве», — заявіў арцыбіскуп.

Евангелічна-лютэранская царква Фінляндыі — найбуйнейшая ў краіне, яе парафіянамі з'яўляюцца 76,4% жыхароў Фінляндыі.

Аднаполыя шлюбы з'яўляюцца законнымі ў Фінляндыі з 2017 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?