Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо сустракаўся з трыма ўкраінскімі алігархамі Рынатам Ахметавым, Ігарам Каламойскім і Віктарам Пінчуком і дасягнуў пэўных дамоўленасцяў, піша Українська праўда.

«Гэта будзе вялікі праект інтэграцыі», — запэўніў Зяленскі. Ён дадаў, што гэта наглядна пакажа перавагі жыцця ў свабоднай Украіне тым, хто вымушаны жыць у «ДНР» і «ЛНР».

Ён дадаў, што сустракаўся з Рынатам Ахметавым, Ігарам Каламойскім і Віктарам Пінчуком. «З іншымі я яшчэ не сустрэўся, збіраюся, яны дзесьці хаваюцца», — сказаў Зяленскі.

«Яны бяруць на сябе адказнасць на рашэнне канкрэтных пытанняў. Напрыклад, спадар Пінчук ужо цяпер забяспечыць кватэрамі сем'і ўсіх 24-х ваеннапалонных маракоў і далей будзе займацца праблемамі і сацыяльнай дапамогай усім вайскоўцам. Гэта наша з ім дамоўленасць», — заявіў ён.

«Каламойскі будзе ўкладаць вельмі вялікія грошы ў інфраструктуру Данбаса, але ён яшчэ пра гэта не ведае», — сказаў Зяленскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?