II Еўрапейскія гульні ў Мінску, па сутнасці, адпавядаюць Алімпіядам. Пра гэта заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі, піша «Мінск-Навіны».

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Спасылаючыся на водгукі прадстаўнікоў замежных спартыўных дэлегацый, што ўжо прыбылі ў Мінск, Дзевятоўскі падкрэсліў, што гэты мультыспартыўны форум па атмасферы, арганізацыі прыёму і сваім змесце ні ў чым не саступае Алімпійскім гульням.

— Гэта тычыцца таксама стану і гатоўнасці нашых спартыўных збудаванняў, размяшчэння і харчавання ў Вёсцы спартсменаў (студэнцкай), транспартнага абслугоўвання, працы валанцёраў і шэрага іншых напрамкаў, — адзначыў Дзевятоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0