Пісьменніца Джэйн Кэрал абвінаваціла Дональда Трампа ў згвалтаванні. Пра гэта гаворыцца ва ўрыўку яе новай кнігі, апублікаваным у часопісе New York Magazine.
Яна сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся ў раздзявальні крамы Bergdorf Goodman на Манхэтэне 25 гадоў таму.
Раней сама меней 19 жанчын абвінавачвалі Трампа ў гвалце. Сам Трамп усе абвінавачванні не прызнаваў.





