Студыя Universal апублікавала нявыдадзеную версію песні Time Waits For No One, якую Фрэдзі запісаў у 1986 годзе для альбома Time. Кампазіцыя грала ў аднайменным мюзікле Дэйва Кларка, сябра Мэрк'юры.

Яшчэ не прайшло і двух дзён, а відэа на ютубе ўжо сабрала больш за 3 мільёны праглядаў.

Любіце музыку? Шукайце квіткі на канцэрты на Afisha.nn.by

Арыгінальная версія песні гучыць як класічная рок-опера ад Queen, а ў версіі ў выкананні Мэрк'юры, якая доўга лічылася страчанай, ёсць толькі клавішы і вакал.

Дэйв Кларк распавёў, што запіс быў зроблены праз некалькі месяцаў пасля канцэрту Queen на Live Aid. На яго пошукі сышло амаль 10 гадоў, яшчэ два гады — на апрацоўку.

ТЭСТ: Адгадаеце, пра што спяваецца ў гэтых мегапапулярных песнях?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0