Што за дзяўчына сядзела побач з Кадыравым на адкрыцці Еўрагульняў?
На адкрыцці Еўрагульняў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў ложы стадыёна «Дынама» разам з прэм'ерамі Расіі і Беларусі Дзмітрыем Мядзведзевым і Сяргеем Румасам, сынамі Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем і іншымі афіцыйнымі асобамі. Беларусы пазналі не ўсіх, піша «Беларускі партызан».
Многія звярнулі ўвагу на маладую жанчыну мадэльнага выгляду побач з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым. Няўжо Кадыраў адзіны прыйшоў на адкрыццё Еўрагульняў з жонкай?
Не, не з жонкай. Побач з Кадыравым была дачка прэзідэнта Азербайджана Лейла Аліева. Яна прыехала ў Мінск замест таты.
Лейла Аліева з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам фонду імя Гейдара Аліева.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ