Далейшае развіццё адносін паміж Расіяй і ЗША залежыць ад Вашынгтона, але Масква можа пачакаць, пакуль Белы дом саспее для дыялогу. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю НТВ

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што прамая размова паміж амерыканскімі і расійскімі ўладамі неабходная. «У іх сваё ўяўленне пра тое, як вырашаюцца тыя ці іншыя пытанні, у нас ёсць свае. Але без дыялогу знайсці кансэнсус немагчыма», - дадаў Пуцін.

На яго думку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прымае рашэнні сам, аднак яму замінае сістэма. Тым не менш многае залежыць ад палітычнай волі кіраўніка Белага дома, падкрэсліў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0