Шпіталізаваны пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачэвіч.

Як паведамілі «НН» у пасольстве, ён праводзіў у аэрапорце Мінска прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, і дыпламату стала кепска.

Як паведамляе Nexta ў сваім тэлеграм-канале, паслу стала кепска на «Чыжоўцы-арэне» і яго даставілі ў Бальніцу хуткай дапамогі і змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі. Папярэдні дыягназ — інсульт.

У пасольстве зазначаюць, што дакладны дыягназ пакуль невядомы, пакуль што Кавачэвіч праходзіць абследаванне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0