Супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Брэсцкага аблвыканкама праводзяць праверку некаторых пытанняў дзейнасці ТАА «АйПауэр», звязанай з вытворчасцю прадукцыі да ўводу ў эксплуатацыю, на прадмет законнасці яе ажыццяўлення.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які атрымаў адзін з лідэраў кампаніі па барацьбе з акумулятарным заводам пад Брэстам Дзмітрый Бекалюк з упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Брэсцкай вобласці. Праверка ідзе ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Таксама правяраецца законнасць перавозкі прадукцыі з акумулятарнага завода пад Брэстам у Пінск у ноч з 12 на 13 мая - гэтым займаецца міліцыя. Нагадаем, тады актывісты, якія нясуць кругласутачнае дзяжурства каля завода, ноччу пераследавалі фуру з прадукцыяй, што выехала з прадпрыемства. Міліцыя спыніла вялікагруз пад Драгічынам — у ім, мяркуючы па дакументах, былі паўфабрыкаты акумулятараў.

У адказе гаворыцца, што дзейнасць, звязаную з вытворчасцю прадукцыі, кампанія «АйПауэр» вяла з 12 лютага 2019 года, у тым ліку да 29 сакавіка — у рэжыме пусканаладкі. У пачатку чэрвеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама прыпыніў дзейнасць завода да ліквідацыі парушэнняў. Кіраўніцтва завода заяўляе, што не ведае, пра якія канкрэтна парушэнні ідзе гаворка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?