БелТА
У другі дзень спаборніцтваў на Еўрапейскіх гульнях беларусы заваявалі шэсць залатых медалёў, у тым ліку ў лёгкай атлетыцы. Золата ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі выйграла Эльвіра Герман, у скачках у вышыню Максім Недасекаў, а Таццяна Халадовіч у кіданні кап'я.
Заваявалі два залатыя медалі гімнасткі. Каманда ў складзе Настассі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Швайбы і Ганны Гайдукевіч за кампазіцыю з абручамі і булавамі набрала 26,450 бала. Таксама беларускі выйгралі золата ў шматбор'і. Іх трэнер Ірына Ляпарская сказала, што гэта добры задзел на Алімпіяду ў Токіа, у нас нараджаецца дрым-цім.
Заваявала золата самбістка Вера Гарэлікава (катэгорыя да 60 кг).
Пасля двух дзён на рахунку беларусаў 34 медалі (10 залатых, 9 срэбраных і 15 бронзавых), у Расіі — 39 медалёў (19+10+10), на трэцяе месца выйшла Украіна — 17 (5+6+6)
1 | Расія | 19 | 10 | 10 | 39 |
2 | Беларусь | 10 | 9 | 15 | 34 |
3 | Украіна | 5 | 6 | 6 | 17 |
4 | Грузія | 5 | 3 | 8 | 16 |
5 | Італія | 4 | 3 | 3 | 10 |
6 | Бельгія | 3 | 1 | 1 | 5 |
7 | Францыя | 3 | 0 | 2 | 5 |
8 | Ізраіль | 2 | 2 | 0 | 4 |
9 | Балгарыя | 1 | 4 | 4 | 9 |
10 | Нідэрланды | 1 | 4 | 1 | 6 |