Сярод актыўнасцей — баі робатаў, віртуальная лёгкая атлетыка і бадмінтон, гонкі на інтэрактыўных роварах і анлайн-віктарына.
Каб стаць удзельнікам, неабходна прайсці рэгістрацыю на адной з гульнявых пляцовак і атрымаць у адміністратара картку з асабістым нумарам. Пасля гэтага можна ўдзельнічаць у віртуальных спаборніцтвах і зарабляць балы. Максімальны вынік на кожным з пунктаў — 100 балаў.
Тыя, хто набяруць найбольшую колькасць ачкоў, атрымаюць падарункі і званне рэкардсменаў сярод заўзятараў. Пріорбанк узнагародзіць чэмпіёнаў 29 чэрвеня.
Для зручнасці распрацаваны мабільны дадатак, куды можна зайсці з дапамогай QR-кода на картцы. У ім абнаўляецца інфармацыя з найлепшымі вынікамі і рэкордамі. Таксама ў сістэме даступныя карты лакацый, актуальныя навіны і іншыя карысныя звесткі.
Гульнявыя пляцоўкі будуць працаваць штодзень па 30 чэрвеня з 10 да 21 гадзіны.