Сёння на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Лазане пройдуць выбары сталіцы зімовай Алімпіяды 2026 года.
На турнір прэтэндуюць два кандыдаты: Італія і Швецыя.
Італія падала сумесную заяўку Мілана і Карціна-д'Ампеца. Зімовы турнір праходзіў у Карціна д'Ампеца ў 1956 годзе. Італія таксама праводзіла Алімпіяду ў 2006 годзе, тады Зімовыя гульні прайшлі ў Турыне
Другім прэтэндэнтам з'яўляецца Стакгольм, які прымаў Гульні-1912. Плануецца, што частка спаборніцтваў прыме Латвія, дзе ёсць санна-бабслейная траса алімпійскага ўзроўню.
Раней адклікалі заяўкі на правядзенне Алімпіяды-2026 японскі Сапара, канадскі Калгары, аўстрыйскі Грац, швейцарскі Сьён і турэцкі Эрзурум.
Алімпіяда-2022 пройдзе ў Пекіне.