Рэканструкцыю баёў па вызваленні Мінска плануюць правесці ў сталіцы ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч перад пачаткам адкрытага дыялогу з моладдзю, які адбыўся ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці 24 чэрвеня, перадае агенцтва «Мінск-Навіны»

— Для Мінска стаў ужо традыцыйным партызанскі парад «Летам 1944-га». Мы плануем развіваць гэты праект і далей. У прыватнасці, аднаўляць баі па вызваленні Мінска. У нас для гэтага ёсць уся неабходная iнфраструктура. І мы шчыльна працуем у гэтым кірунку з нашымі гісторыкамі, — растлумачыў Клішэвіч. — Гістарычная рэканструкцыя сёння цікавая як для саміх удзельнікаў, так і для гледачоў. Гэтая дзейнасць набірае папулярнасць ва ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0