Канстанцін Бурыкін падчас сустрэчы з мітрапалітам Паўлам
Прайшло ўжо некалькі дзён пасля таго, як Аляксандра Бурыкіна расказала публічна пра сваё жыццё з бацькам, святаром Канстанцінам Бурыкіным, які з самага нараджэння збіваў яе, потым яшчэ і гвалтаваў.
«Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй
Беларускія бацюшкі ў фэйсбуку пішуць «а раптам гэта ўсё для чытання?», «А хіба можна пазбаўляць сану на падставе артыкулаў у газеце?», «А што гэта яна раней маўчала, падобна на заказуху».
БПЦ пра абвінавачванне Бурыкіна ў педафіліі: Мы молімся і спадзяёмся, каб гэта аказалася няпраўдай
Прэс-сакратар БПЦ патлумачыў, чаму «бацюшка са свастыкай» усё яшчэ лічыцца святаром
А ў мяне ёсць толькі адно невялікае пытанне — унутры ў каго-небудзь хоць варухнулася, каб паспрабаваць знайсці Аляксандру, сказаць, што яны ў жаху ад гэтай гісторыі і ад таго, што ёй давялося перажыць, і ад таго, што ўсе вакол маўчалі, і што ёй не было куды пайсці, акрамя магілы маці, каб расказаць пра тое пекла, у якім яна жыве?
Як па-людску, Мітрапаліт павінен быў дзеля гэтага надзвычайнага здарэння кінуць усе свае справы, сустрэцца з гэтай дзяўчынай, паабяцаць падтрымку, папрасіць прабачэння за тое, што царква была для яе адной са скрэпаў таго пекла, у якім яна жыла.
Я ўпэўнена, што ў святароў майго прыходу найпершай інтэнцыяй было б даведацца як Аляксандра адчувае сябе цяпер, ці не патрэбна ёй нейкая дапамога, а не практыкаванне ў аргументах, чаму няма падстаў пазбаўляць сану, чаму нельга перакладаць адказнасць на ўсю БПЦ і г. д. Перакладаць не трэба, насамрэч, таму што сапраўдная царква — гэта тая, якая сама бярэ адказнасць, а не адбіваецца. Сапраўдная царква, а не царква пастаянных адмазак «не бачыў», «не чуў», «усё значна складаней».