У Іркуцкай вобласці (Расія) пачалася паводка з-за праліўных дажджоў. Уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Паводле апошніх звестак, загінулі пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, перадае ТАСС. У горад Брацк Іркуцкай вобласці сёння прыляцеў Уладзімір Пуцін.
З 25 чэрвеня ў Іркуцкай вобласці ідуць моцныя дажджы. Паводле апошніх зветках, падтопленыя 4042 дамы, у якіх пражываюць 9919 чалавек, у тым ліку 2269 дзяцей.
Затопленыя дарогі агульнай даўжынёй больш за 200 км, разбураны 15 аўтамабільных мастоў.
Яшчэ суткі-двое ўзроўні вады ў рэках Іркуцкай вобласці будуць падымацца з-за ліўневых дажджоў у гарах Усходняга Саяна.
Тысячы жыхароў застаюцца без святла, некаторыя скардзяцца на перабоі з сувяззю.
0
0
0
0
0
0