Дарожныя знакі павінны выглядаць так, як прадугледжана сертыфікатамі СТБ і правіламі дарожнага руху. У прыватнасці, на знаку 6.12.1 павінна быць напісана «МІЛІЦЫЯ».

Юрыст Ігар Случак заўважыў на вуліцы Леніна ў Баранавічах знак з дзіўным надпісам «Милиция». Ён напісаў зварот у мясцовы гарвыканкам.

Да 16 ліпеня «милиция» будзе дэмантаваная. На яе месцы з'явіцца «міліцыя», адсправаздачыліся мясцовыя ўлады.

Гэты знак быў зменены ў межах кампаніі «Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску» ад ініцыятывы «Умовы для мовы». Кожны можа да яе далучыцца праз спасылку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?