Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло выклаў у сваім інстаграме фота, дзе ён стаіць у майцы з надпісам «Russia».

Мяркуючы па геалакацыі, фота было зроблена ў Барысаве — родным горадзе Ігара Вячаслававіча. Дата публікацыі — 1 ліпеня.

Ігар Брыло працуе намеснікам міністра з 2013 года. На сайце міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання адзначаецца, што акрамя сельскай гаспадаркі ён таксама курыруе пытанні «ідэалагічнай работы, спорту, узаемадзеяння Мінсельгасхарча з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0