Трапічны шторм Бары рухаецца да берагоў амерыканскага штата Луізіяна, паведамляе CBS.

Адзначаецца, што дарогі ў некаторых раёнах ужо затопленыя, працуюць эвакуатары.

Бары набраў сілу урагану. Ён можа абрынуцца на бераг у найбліжэйшыя гадзіны.

Бары знаходзіцца за 135 км на паўднёвы захад ад Новага Арлеана. Хуткасць урагану дасягае 88,5 км у гадзіну.

Густанаселены партовы горад у штаце Луізіяна быў цалкам затоплены ў выніку ўрагану Катрына ў 2005 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0