Уначы 20 ліпеня ў Магілёве адбылася незвычайная аварыя.

27-гадовы магілёвец на «Поршэ Каен», выязджаючы з другаснай дарогі, не прапусціў аўтамабіль для канваіравання «МАЗ», паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

У выніку аварыі грузавік перакуліўся.

Пацярпелых падчас аварыі няма. Кіроўцы былі цвярозыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0