Былы прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі вырашыў не ўдзельнічаць са сваёй партыяй у выбарах у Вярхоўную раду Украіны. Ён не хоча адцягваць галасы ў партыі «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага.
Саакашвілі ў фэйсбуку заклікаў прыхільнікаў свайго «Руху новых сіл» падтрымаць партыю Зяленскага. Паводле яго слоў, прэзідэнту трэба даць шанец сфармаваць большасць без саступак старым палітыкам.
«Таму кожны адсотак цяпер важны. Я б не хацеў, каб праз нашыя працэнты, якія ўсё-ткі могуць не дазволіць нам прайсці ў Раду, «Слуга народу» не дабрала некалькі працэнтаў да магчымасці незалежна фармаваць урад», — напісаў Саакашвілі.
Парламенцкія выбары пройдуць ва Украіне 21 ліпеня.
0
0
0
0
0
0