Каля 13:10 на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС Мінска прабраўся 25-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе міліцыя.

Ён пералез праз плот з калючым дротам, падбег да дзвярэй будынка і рукамі разбіў у ім шкло.

Міліцыянты затрымалі хулігана. Яго адвезлі ў бальніцу, бо на целе былі парэзы ад дроту і разбітага шкла.

Як мяркуецца, правапарушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.

Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. А ўчора адзначаў свой дзень нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0