На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з просьбай спыніць друкаваць у газеце «Советская Белоруссия» тэксты Андрэя Мукавозчыка. На момант публікацыі яе падпісалі 80 чалавек.
Аўтары петыцыі лічаць тэксты Мукавозчыка «слабымі ў мастацкіх адносінах», а іх змест, на думку аўтараў, «непаўнавартасны ў плане інтэлектуальнага ўзроўню».
«Просім, у межах паўнамоцтваў, спыніць друкаваць слабыя ў мастацкіх адносінах тэксты за подпісам «Андрэй Мукавозчык» і перастаць трансляваць перадачы з яго удзелам на Альфа-радыё»,
— напісалі аўтары.