У Мінску шукаюць пацярпелых ад ашуканскіх дзеянняў жанчыны, якая падманвала арандатараў жылля, паведамляе СК

28-гадовая жанчына брала рэальныя аб'явы аб здачы кватэр у арэнду і размяшчала іх у інтэрнэце ад сваёй асобы і са сваімі кантактнымі звесткамі.

Калі патэнцыйныя арандатары прасілі паказаць жыллё, яна казала, што зможа зрабіць гэта пазней, маўляў, папярэднія жыхары яшчэ не з'ехалі, і брала перадаплату. А пасля знікала.

Пацярпелымі прызнана тры чалавекі. Але не выключана, што іх больш. Калі вы пацярпелі ад дзеянняў гэтай жанчыны, звяжыцеся са следчымі органамі па тэлефонах 8 (025) 661-77-92, 8 (017) 335-08-49 і 8 (017) 389-55-55.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0