29 ліпеня ў Гомелі затрымалі дзяўчыну, якая гастралявала па тэрыторыі вобласці і прадстаўлялася супрацоўніцай цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РАУС Гомеля затрымалі непрацуючую 29-гадовую жыхарку Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Яна падазраецца ў тым, што, прадстаўляючыся супрацоўніцай цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пад выглядам праверкі гандлёвых устаноў, завалодала грашыма, якія выплачвалі работнікі крам у якасці штрафу за выяўленыя «парушэнні».

У прыватнасці, 26 ліпеня яна а 15.13 зайшла ў краму «Тавары для дома» у вёсцы Залессе Чачэрскага раёна. Прадставіўшыся работнікам абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і «праверыўшы» гандлёвы аб'ект, паказала на «парушэнні». Сума «штрафу» склала 45 рублёў. Работнік крамы перадала грошы невядомай, і тая выйшла з гандлёвага памяшкання, але пры гэтым трапіла ў аб'ектыў камеры відэаназірання.

Цяпер затрыманую правяраюць на дачыненне да аналагічных ашуканскіх дзеянняў на тэрыторыі вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0