У Сірыі падчас сутыкнення загінулі тры наёмнікі новай расійскай прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Шчыт, паведамляе Новая газета.

Паводле выдання, супрацоўнікі ПВК з пазыўнымі Шаман, Кайрат і Танкіст загінулі 15 чэрвеня 2019 года ў сутыкненні на нафтавых палях на поўнач ад Пальміры. Паводле непацверджаных даных, група наёмнікаў з ПВК Шчыт высунулася на месца падрыву аўтамабіля і трапіла пад мінамётны абстрэл.

Двое з загінулых ваявалі на тэрыторыі Луганскай вобласці, пасля далучыліся да ПВК Вагнера і былі адкамандзіраваныя ў Сірыю. З 2018 года забітыя пачалі працаваць на ПВК Шчыт.

Крыніцы газеты не змаглі назваць «уласнікаў» ПВК. На іх думку, за ёй могуць стаяць былыя або цяперашнія генералы з Міністэрства абароны Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0