У Бразіліі падчас бунту ў адной з турмаў загінулі больш за 50 чалавек, паведамляе BBC.
Беспарадкі адбыліся ў турме горада Алтаміра у штаце Пара. Яны доўжыліся больш за пяць гадзін.
16 загінулых былі абезгалоўлены. Зняволеныя падпалілі частку турмы, што прывяло да іншых смерцяў.