Не стала аднаго з першых дыктараў беларускага тэлебачання - Веры Ропат, паведамляе БелТА.

Вера Ропат упершыню выйшла ў айчынны эфір у 1975 годзе і працавала дыктарам да 1999 года, затым была рэдактарам. Яна займалася такімі праектамі, як «Творцы», «Майстэрня», «Арт-клуб», «Маналог». Брала ўдзел у стварэнні тэлеспектакляў, агучвала фільмы.

Праз месяц ёй споўнілася б 73 гады.

Развітанне адбудзецца ў аўторак у 17.30 у Нікольскім храме Свята-Елісавецінскага манастыра. Вера Ропат будзе пахавана 31 ліпеня на радзіме ў Мазыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0