Мемарыяльны комплекс «Трасцянец» — гэта памяць пра забітых нацыстамі вязняў. Але «тут паўсюль сустракаюцца рэшткі вогнішчаў, вуголле з мангалаў і смецце, — піша жыхар Мінска Віталь Таргонскі. — Такое ганебнае стаўленне да гісторыі недапушчальна, таму я і вырашыў надаць гэтаму як мага больш шырокую агалоску, інакш усё будзе працягвацца ў тым жа духу. Вось што сфатаграфаваў сёння раніцай», — піша Віталь Таргонскі.

«Маленькі лясок, што знаходзіцца за вагонамі, быў аблюбаваны задоўга да адкрыцця комплексу, таму старых звычак людзі не змяняюць», — піша ён.

Стары помнік і яго наваколле — таксама добрае месца для пікнікоў, мяркуючы па слядах мясцовых «дзікуноў».

«Але самая «пушка» чакала мяне наперадзе. Раней бачыў там толькі старую лаву, але гэтага, зразумела, аказалася мала, таму наўпрост на месцы былі злеплены такія выдатныя сталы з лаўкамі, дзе з няменшым размахам бавяць час аматары шашлыкоў, і ўсё гэта з выдатным відам на мемарыяльны комплекс», — піша Віталь Таргонскі.

«Напэўна, трэба абнесці тэрыторыю комплексу плотам з калючым дротам і правесці па ім ток, як у 40-я, каб людзі дакладна разумелі, што гэта за месца. У дадатак па ўсёй тэрыторыі ўсталяваць стэнды з самымі жудаснымі фотаздымкамі, якія толькі ёсць, каб пасля іх прагляду шашлык у горла не лез», — абураецца Віталь Таргонскі.

«З-за таго, што комплекс размешчаны наводшыбе, няма ўцямнага кантролю і абслугоўвання, патрулявання міліцыяй хоць бы па вечарах. Нават не заўважыў на тэрыторыі камер відэаназірання, каб прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці.

З аднаго боку, такое стаўленне заканамерна, бо дзесяцігоддзямі на гэтым месцы не было нічога, акрамя самотнага помніка, таму ніякай павагі і страху каменныя груды ў людзей не выклікаюць. Але ж так быць не павінна», — піша чалавек.

Ён таксама звяртае ўвагу на кепскую якасць знакаў-указальнікаў.

Знакі з напрамкамі павольна аблазяць, як змяіная скура.

Шыльды з рознага роду папярэджаннямі зробленыя з нейкіх старых, абгрызеных кавалкаў ДВП, прымацаваных да ліхтарных слупоў хамутамі.

Яшчэ адна таблічка, укапаная ў зямлю побач з помнікам, адчула на сабе ўсю «любоў» гаспадароў чатырохногіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0